Top
Login to сайт
Registration at сайте
Sign up
На сайте недоступна
регистрация через Google

Dima, 42 - 16 May 2014 01:37

Edited:16.05.14 01:49
Дауно ужо наспявала думка напiсаць пост на беларускай мове, i нават камусьцi абяцау гэта зрабiць))
А сёння падумалася: А чаму бы i не?) У нас у краiне на чыстай i лiтаратурнай размауляюць хiба што навуковыя дзеячы i дыктары. Ёсць iдэйная публiка - у асноуным моладзь, якiя таксама iмкнуцца мець зносiны па-беларуску, але на вулiцах i у штодзённасцi гэта гучыць хутчэй як экзотыка. Большасць размауляе i думае на рускай мове, хай i з некаторай вымоваю i мясцовым каларытам. Я адмыслова цiкавiуся у маiх маскоускiх знаёмцау - наколькi адчуваецца рознiца у гомане, вымове i лексiконе. Але мяне упэунiвалi, што я гавару на рускай мове, i усе гэтыя фактары практычна непрыметныя. Хоць сам я чуу маскоускiя iнтанацыi у iх гутарцы, а значыць рознiца ёсць))
Я чую беларускую мову з дзяцiнства... У асноуным гэта, вядома, тэлевiзар i радыё (тады яшчэ было правадное радыё! ), а потым i вывучэнне, як прадмета у школе. Падумалася мне, што у рускiх школах было на некалькi прадметау менш: беларуская мова i лiтаратура, Гiсторыя Беларусi... Дык вось разумець у гутарковым ключы мне зусiм нескладана, гэта ужо на падсвядомым узроунi адбываецца, а вось для паунавартаснай гутаркi не хапае практыкi - забываюцца найпростыя словы. Менавiта забываюцца, бо я Ведаю iх.
У дзяцiнстве не вельмi любiу беларускую мову, успрымау яе як нешта непазбежнае. На так званай "Трасянцы" - сумесi рускай i беларускай, а часам i украiнскай, гаварылi людзi з сельскае мясцовасцi. "Калгаснiк" - гэта было не самае прэстыжнае азначэнне))) I па гучаннi, i па слоунiкавым запасе трасянка нiяк не дацягвала да паунавартаснай мовы, але гэтае разуменне прыйшло потым)
А разуменне прыгажосцi i мiлагучнасць мовы адкрылася для мяне ужо шмат пазней, калi пачалi вывучаць гiсторыю. Творчасць "Пясняроу" i "Сяброу" таксама нямала гэтаму паспрыялi. Бацька у мяне рускi i па-беларуску не размауляе зусiм, але вельмi любiць Мулявiна, часта слухае i гэта, як нi круцi, перадалося i мне, аб чым я зусiм не шкадую, дарэчы)
Ужо пасля iнстытута я прачытау наколькi кнiг беларускiх класiкау на роднай мове, каб проста падтрымаць навыкi, i паглядзець наколькi гэта будзе складана для мяне. Апынулася не усё так дрэнна)) Праз некалькi абзацау я наогул пераставау адчуваць рознiцу менавiта у мове i пачынау успрымаць iнфармацыю i сэнс, часам адзначаючы для сябе рэдкiя i цiкавыя слоуцы i абарачэннi)) Пры гэтым нават думаць пачынаю па-беларуску, што ад сябе нават трохi не чакау.
Вельмi паважлiва стаулюся да людзей, якiя гавораць на беларускай чыста i пiсьменна, не гаворачы ужо аб тым, што пiшуць)) I дадзены пост хай будзе данiнаю павагi))

Як вы ставiцеся да роднай мовы?)

P.S. Нажаль у тэксце не атрымоуваецца напiсаць лiтару "у нескладовае"
Add comment Комментарии: 67
Лёна
Лёна , 49 16 May 2014 08:57
усё зразумела)))беларускi - родная мова майго былога мужа*))))
очень нравится) я сама на родном говорить не умею , русский - наше всё!

*спасибо Гугелю)

Show replies (3)
Нежная
Нежная , 44 16 May 2014 01:39
Дима! А как же международные читатели, а? Про меня забыл...
Show replies (1)
We use cookies to improve user navigation and collect site attendance information. By working with this site you consent to the use of cookies.
Ok More